Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Заслужаныя артысты

Таццяна Піліпаўна Заранок нарадзілася 25 снежня 1917 года на ст. Васілевічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер горад Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці) у сям’і чыгуначніка. З 1930 года вучылася на драматычных курсах у Мінску, дзе выкладчыкам быў Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч, які раскрыў талент юнай артысткі. Пасля заканчэння курсаў у 1931 годзе была накіравана ў Віцебск у Беларускі другі дзяржаўны тэатр, дзе працавала і вучылася. У 1933 годзе скончыла студыю БДТ-2, педагогамі былі М. А. Міцкевіч, А. К. Ільінскі.

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчукнарадзіўся 5 жніўня 1946 года ў вёсцы Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У школе Валодзю навучылі любіць літаратуру, тэатр, ён ахвотна наведваў тэатральны гурток, канешне, любіў кіно.

Марыя Пятроўна Маршак (у дзявоцтве Дзенісеня) нарадзілася 28 мая 1956 года ў вёсцы Любань Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Бацька, Пётр Кандратавіч Дзенісеня, працаваў электрыкам у калгасе “Новае Палессе”, маці, Таццяна Фёдараўна, выхоўвала пяцёра дзяцей і таксама працавала ў калгасе. Дзед па мацярынскай лініі Фёдар Емяльянавіч Сафановіч (1905–1987) меў прыгожы тэнар і быў спевакам на ўсю вёску.

Аляксандр Сяргеевіч Дзямешка нарадзiўся 24 красавіка 1947 года ў г. Брэсце. Вучыўся ў Брэсцкім музычным вучылішчы ў 1964–1966 гадах.

Станіслаў Іванавіч Яворскі нарадзіўся 16 красавіка 1915 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст). Тэатральнаму мастацтву навучаўся ў студыі (мастацкі кіраўнік Леў Маркавіч Літвінаў) пры Беларускім першым дзяржаўным тэатры (БДТ-1), якую скончыў у 1938 годзе. Студыя дзейнічала ў 1936–1938 гадах, яе закончылі таксама народная артыстка СССР і БССР Галіна Кліменцьеўна Макарава, народны артыст БССР Сяргей Сцяпанавіч Бульчык і інш.

Вольга Паўлаўна Шутава (дзявочае прозвішча Цішук) нарадзілася 15 лютага 1944 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Загародная Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Мікалай Іосіфавіч Шошчыц нарадзіўся 24 мая 1918 года ў вёсцы Гальчынцы Тэафіпальскага раёна Хмяльніцкай вобласці (Украіна).

ЗданевічМіхаіл Аляксандравіч нарадзіўся 6 красавіка 1943 года ў вёсцы Аркадзія Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1963 годзе ён скончыў Брэсцкае музычнае вучылiшча па спецыяльнасці спевы. У 1972 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю (клас С. Асколкава).

Нікольскі Леанід Уладзіміравіч нарадзіўся 9 студзеня 1948 года ў вёсцы Гнеўчыцы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і праваслаўнага святара Уладзіміра Канстанцінавіча Нікольскага. Бацька ў свой час служыў у Гнеўчыцкім, а затым – Стрэльнянскім праваслаўных храмах. У сям’і расло сямёра дзяцей, і ўсе яны выхоўваліся на праваслаўных традыцыях.

Старонка 2 з 2